Автор: Алег НАГОРНЫ, 24.04.2012 рубрики: Царкоўнае жыццё

Кіруючы архірэй Гомельскай епархіі Высокапраасвяшэнейшы Арыстарх, Архіяпіскап Гомельскі і Жлобінскі адыйшой да Бога ад сардэчнага прыступу ў бацькоўскай хаце на 71-м годзе жыцця. Учора, 23 красавіка, ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі прайшлі памінальныя набажэнствы. 
Заўтра – 25 красавіка – пасля Літургіі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт здзейсніць чын адпявання ў кафедральным саборы святых апосталаў Пятра і Паўла. Пахаванне ўладара Арыстарха паводле ягонага завяшчання адбудзецца ў Свята-Мікольскім мужчынскім манастыры.
І пакуль нехта ўжо заняўся псеўдааналітыкай і падзелам кафедры, праводзім уладыку малітвай:
Госпадзі, упакой душу спачылага раба Твайго Высокапраасвяшчэнейшага Арыстарха ў месцы светлым, у месцы квітнеючым, у месцы спакойным, адкуль уцяклі пакуты, журба і стагнанне; усякае саграшэнне, учыненае ім словам або ўчынкам, або думкаю, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач, бо няма чалавека, які б жыў і не саграшыў: бо Ты адзін толькі без граху, праўда Твая – праўда навекі, і слова Тваё – ісціна. Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне ўсіх спачылых рабоў Тваіх, Хрысце Божа наш, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў!